Хіп-хоп

музычны жанр
(Пасля перасылкі з Хіп-хоп культура)

Хіп-хоп (англ.: hip hop) — маладзёжная субкультура, якая ўзнікла ў ЗША у канцы 1970-х гадоў сярод афраамерыканцаў. Да яе атрыбутыкі належаць уласны музычны стыль («хіп-хоп»), жаргон, мода, танцавальныя стылі (брэйк-данс і інш.), графічнае мастацтва (графіці) і інш. На пачатак 1990-х гадоў хіп-хоп стаў часткай маладзёжнай культуры у многіх краінах свету.

Хіп-хоп
Кірунак: папулярная музыка
Вытокі: фанк, дыска, соул, рэгі, spoken word, блюз
Месца і час узнікнення: 1974 год, Нью-Ёрк
Папулярнасць: 1990-я — цяпер
Разнавіднасці
Вытворныя: рытм-н-блюз, нью-джэк-свінг, рэпкор, рэп-метал, ню-метал, кранк-кор, рэгетон, еўрадэнс, трып-хоп, тустэп-гэрыдж, абстрактны хіп-хоп

У Беларусі правіць

Хіп-хоп у Беларусі прадстаўлены незалежным лэйблам «Ambasada Music Group» (або AMG, дзейнічае з 2006), вядомымі выканаўцам Кроў, гуртам «Чырвоным па Белым».

3 лістапада 2007 у клуб «Акварыюм» (Мінск) адбыўся першы фэст беларускай рэп- і хіп-хоп культуры.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць