Хітрыдыяльныя
Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.
Хітрыдыяльныя | ||||||||||||
Synchytridium endobioticum | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Chytridiales Cohn (1879) | ||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.
Арэал і экалогія
правіцьПашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў альпідый (Olpidium), рызафідый (Rhizophydium) і сінхітрый (Synchytrium). Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях.
Класіфікацыя
правіцьАдрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў.
Значэнне
правіцьУзбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Бельская С. Хітрыдыяльныя // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.