Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай»

беларускі музычны зборнік

Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай»беларускі музычны зборнік, які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1990 годзе.

Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай»
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 1990
Жанр рок-музыка
Працягласць 36 хв.

Гісторыя стварэння

правіць

У савецкай Беларусі рок-музыкантаў можна было пачуць толькі ў эфіры радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». Менавіта рэдакцыя БМ першай у беларускай радыёпрасторы арганізавала радыйны хіт-парад. Хіт-парад быў створаны ў 1989 годзе і ў першы год існавання стаў адной з самых папулярных перадач беларускага радыё. Праз год рэдакцыя радыёстанцыі змагла дабіцца выдання лепшых песень па выніках года на плыце на «Мелодыі». «Хіт-парад „Беларускай маладзёжнай“» выйшаў у дзвюх частках. Гурты з трэк-ліста доўгія гады былі на слыху — «Бонда», «Мясцовы час», «Зарціпо», «Мроя», «Ulis», «Сузор’е».[1]

Спіс кампазіцый

правіць
Назва Працягласць
1. «На станцыi Койданава» (Бонда) 4:55
2. «Тэлефонны званок» (С. Зелянкевiч) 3:28
3. «Будзе так» (Мясцовы Час) 2:48
4. «Пакуль, мой хлопчык» (А. Шадзько i «Доктар Мора») 5:30
5. «Мара» (Цячэнне) 5:54
6. «Вартаўнiк» (Мясцовы Час) 3:55
7. «Люлiка-я» (Зарцiпо) 4:01
8. «Панарама-30» (Рэй) 3:40
9. «Ён яшче вернецца» (Мроя) 3:17

Зноскі

  1. Радионов, Вячеслав. Белорусский винил. Часть 1 (руск.). Ultra-music.com (17 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 5 студзеня 2022.

Спасылкі

правіць