Цагляны слуп (Ганчароўка)

Цагляны слуп — гістарычны помнік каля вёскі Ганчароўкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля дарогі Талачын — Круглае.

Славутасць
Цагляны слуп
54°22′55″ пн. ш. 29°45′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ганчароўка
Тып будынка слуп
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Д000607шыфр 212Д000607
Стан руіны
Map

Гісторыя

правіць

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай праходзіла па Друці. З 1773 года на мяжы былі расійскія мытні, якія існавалі да другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе.

З 1764 года ў Расійскай імперыі на дарогах усталёўвалі верставыя слупы па адзіным праекце, рэшткі некалькіх такіх слупоў захаваліся ў ваколіцах Ганчароўкі (гл. таксама Зялёная), на адлегласці кратнай вярсце адзін ад другога. Праз, па думку некаторых аўтараў, «манументальнасць» ганчароўскага слупа, узніклі версіі пра яго як «пагранічны» і «мытны»[1], урэшце і спалучаная версія пра «вёрства-пагранічны».

У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь слупу быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Вышыня слупа — 2,4 м, шырыня — 1,5 м.

Крыніцы

правіць
  1. Пагранічны слуп. Талачынскі раён. pridvinie.vlib.by. Праверана 11 красавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Кавалеўскі, С. Верставы слуп / C. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2009. — 24 кастр. — С. 8.
  • Кавалеўскі, С. Пра што гаворыць вярста? / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2016. — 15 сент. — С. 23.
  • Королев, М. Ничто не ново под луной / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2017. — 4 лют. — С. 3.
  • Орловский, А. Столб у дороги / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4.

Спасылкі

правіць