Цай Лунь (кіт. трад. 蔡倫, спр. 蔡伦 , піньінь: Cài Lún; 50121) — кітайскі саноўнік дынастыі Хань, якому прыпісваецца вынаходства паперы.

Цай Лунь
Партрэт
Род дзейнасці вынаходнік, палітык
Дата нараджэння 50[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 121[2]
Месца смерці
Commons-logo.svg Цай Лунь на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Цай Лунь нарадзіўся ў горадзе Лэйян цяперашняй акругі Хэньян правінцыі Хунань. У 75 еўнухам трапіў у імператарскі палац. У 105 падаў даклад аб удасканаленні тэхналогіі вытворчасці паперы, які увянчаў яго дзейнасць. Імператар Хэ Дзі (Лю Чжао) надаў яму высокі тытул міністра і багацце. Прайграўшы ў палацавай інтрызе пры імператары Ань Дзі, пакончыў жыццё самагубствам, выпіўшы яд.

Гісторыя вынаходніцтваПравіць

 
Выраб паперы па Цай Луню

Да Цай Луня паперу ў Кітаі рабілі з пянькі (валокны сцяблін канаплі), а яшчэ раней з шоўку, які выраблялі з бракаваных коканаў шаўкапраду.

Цай Лунь растоўк валокны шаўкоўніцы, драўняную залу, анучы і пяньку. Усё гэта ён змяшаў з вадой і атрыманую масу выклаў на форму (драўляная рама і сіта з бамбука). Пасля сушкі на сонцы, ён гэтую масу разгладзіў з дапамогай камянёў. У выніку атрымаліся трывалыя аркушы паперы.

Пасля вынаходніцтва Цай Луня, працэс вытворчасці паперы стаў хутка ўдасканальвацца. Сталі дадаваць для павышэння трываласці крухмал, клей, натуральныя фарбавальнікі і т. д.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. Cai Lun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Б.Байер, У. Бирштайн и др. История человечества 2002 ISBN 5-17-012785-5