Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Орля)
(Пасля перасылкі з Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, Орля)
Свята-Пакроўская царква - праваслаўны храм у в. в. Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
53°30′30″ пн. ш. 24°58′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Орля |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Дата пабудовы | 1866 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адкрыта ў 1988 — 1990 гг.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прыземестая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай васьмерыковай званіцы, кароткай і нізкай трапезнай, купаладобнай малітоўнай залы і апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: кілепадобныя ліштвы вокнаў-біфорыумаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Унутры малітоўная зала накрыта шатровым скляпеннем на ветразях, апсіда вылучана 2-ярусным іканастасам.
Літаратура
правіць- Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4.
- Парафіяне царквы ў Орлі, 1829 г. // на pawet.net