Царква Раства Багародзіцы (Буйнавічы)

Царква Раства Багародзіцы — праваслаўная царква ў Буйнавічах.

Праваслаўны храм
Царква Раства Багародзіцы
51°51′57,60″ пн. ш. 28°32′40,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Буйнавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Дата заснавання 1662
Map

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Буйнавічы, вул. Першамайская 1.

Гісторыя правіць

Царква ўпершыню згадваецца ў 1662 годзе, калі пан Стэфан Вайніловіч надзяліў прыход зямлёй. У 1761 годзе царква згарэла і новую на сродкі прыхажан пабудавалі толькі ў 1774 годзе, якая была асвечана праз год. Царква мела форму крыжа з купалам пасярэдзіне.

У прыход уваходзілі вёскі Буйнавічы (67 двароў), Злодзін (27 двароў) і Стадолічы (40 двароў). У 1775 да прыходу была прыпісана Свята-Пакроўская царква ў в. Стадолічы. У 1787 годзе ў Злодзіне мелася Свята-Міхайлаўская капліца. У 1802 годзе ў Буйнавічах разабралі старую ўніяцкую царкву і ў 1803 на сродкі прыхаджан пабудавалі новую праваслаўную. У 1859 годзе ў прыпісной Свята-Пакроўскай царквы ў Стадолічах мелася 9 дзесяцін зямлі.

У 1864 у прыходзе адкрылася два народныя вучылішчы (у вёсках Стадолічы і Буйнавічы). У 1873 царкву адрамантавалі на сродкі прыхаджан. Паводле "Апісання цэркваў і прызодаў Мінскай епархіі" 1879 года буйнавіцкая царква была драўляная, у форме падоўжанага крыжа. Дах жалезны, пафарбаваны ў зялёны колер. Меліся купал і званіца над уваходам з трыма званамі вагой каля 12, 8 і 6 кг кожны. Іканастас складаўся з пяці абразоў. Метрычная кніга захоўвалася з 1793 года. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Буйнавічы, Буда, Злодзін, Сініцкае Поле, Стадолічы, а таксама хутары Вуглы, Грабяні, Заберажніца, Засунне, Заходы, Лазнічыцы, Ліснае, Луцкае, Ручное.

У 1887годзе ў вёсцы Сініцкае Поле мелася капліца ў гонар Іаана Багаслова, прыпісаная да Буйнавіцкага прыхода.

У 1913 меласяпяць школ у прыходзе. Акрамя народнага вучылішча ў Буйнавічах і аднакласнай царкоўнапрыхадской школы ў Стадолічах (з 1908) былі царкоўнапрыхадскія ў вёсцы Сініцкае Поле і земскія школы ў вёсках Злодзін і Буда-Сафіеўка.

У другую сусветную вайну ўся вёска была спалена, але ацалела царква. У 1965 годзе царква згарэла і прыход аднавіўся толькі ў 1988 годзе.

Новую мураваную царкву з шлемападобным купалам пасярэдзіне пабудавалі ў 1996 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 565—566

Спасылкі правіць