Стадолічы
Стадо́лічы[1] (трансліт.: Stadoličy, руск.: Стодоличи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы».
Аграгарадок
Стадолічы
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчаны за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 221 км ад Гомеля, на шашы Р128.
Гісторыя
правіцьВядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.
У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьЛясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы.
Памятныя мясціны
правіць- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя выхадцы
правіць- Васіль Васілевіч Шур (нар. 1946) — беларускі мовазнавец.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
- Стадолічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 127—128. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 32. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стадолічы
- Стадолічы