Сініцкае Поле

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сіні́цкае По́ле[1] (трансліт.: Sinickaje Polie, руск.: Синицкое Поле) — вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавета.

Вёска
Сініцкае Поле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
136 м
Колькасць двароў
135
Насельніцтва
  • 234 чал. (2019)
Шчыльнасць
407 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовыя індэксы
247863
Аўтамабільны код
3
СААТА
3228804046
Сініцкае Поле на карце Беларусі ±
Сініцкае Поле (Беларусь)
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле (Гомельская вобласць)
Сініцкае Поле

Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 202[2] км ад Гомеля, за 58[2] км ад чыгуначнай станцыі Ельск. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сінпольскае».

Гісторыя правіць

Згадваецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета.

3 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Сініцкапольскага сельсавета.

 
ДАП
 
ДАП

У ліпені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.

Насельніцтва правіць

  • 1909 год — 37 двароў, 279 жыхароў.
  • 1917 год — 56 двароў, 329 жыхароў.
  • 1923 год — 420 жыхароў.
  • 1940 год — 115 двароў, 387 жыхароў.
  • 1998 год — 137 двароў, 384 жыхары.
  • 2001 год — 135 двароў, 407 жыхароў[2].

Інфраструктура правіць

Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднага банка «Беларусбанк», крама.

Вядомыя выхадцы правіць

Радзіма Героя Савецкага Саюза М. П. Сыдзько.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сіньпо́лле, Сінпо́лле
  2. а б в БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць