Царква Святло Евангелля (Дружны)
Царква Святло Евангелля — дзеючы пратэстанцкі храм у пасёлку Дружным Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які прыналежыць да аднайменай рэлігійнай грамады. Пастар — Павел Аляксандравіч Калоша[1].
Славутасць | |
Царква Святло Евангелля | |
---|---|
53°37′01,10″ пн. ш. 27°53′44,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Дружны |
Канфесія | Пратэстанцтва |
Тып будынка | мураваны |
Архітэктар | Валянцін Уладзіміравіч Машын |
Дата заснавання | 2011 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГрамада была заснавана ў канцы сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 года[2]. Заснавальнікам грамады быў пастар Леанід Уладзіміравіч Ярмолік, які ў 1993 годзе заснаваў царкву ХВЕ ў Мар’інай Горцы. З 1997 года па студзень 2011 года ў храме служыў пастар Міхаіл Уладзіміравіч Кухарчук. У гэты час, дзякуючы пастару і яго жонцы, царква перажывала бурны колькасны ўзрост, а таксама рэалізоўвала шмат сацыяльных праектаў.
З 1 лютага 2011 года і па цяперашні час служэнне пастара нясе Павел Аляксандравіч Калоша [3]. Павел Калоша з’яўляецца выкладчыкам багаслоўскіх дысцыплін у Тэалагічным інстытуце і Біблейскім каледжы ХВЕ ў горадзе Мінску.
-
Пасялковы дом культуры. Да 2005 года ў гэтым будынку грамада правадзіла богаслужэнне.
-
Шаманоўскага, дом 4. З 2005 года па 2015 год у гэтым будынку грамада правадзіла богаслужэнне.
Будынак царква
правіцьУ снежні 2011 года было распачата будаўніцтва будынка царквы «Святло Евангелля». Першыя палі былі забіты ў снежні 2011 года, аднак актыўная фаза будавання пачалася з мая 2012 года. Па стане на май 2018 года вядуцца аздабленчыя працы.
Будаўніцтва царквы вялося за кошт самаахвотных ахвяраванняў вернікаў.
Архітэктура
правіцьЗа ўзор царквы быў узяты храм у вёсцы Сінягова Старадарожскага раёна, які быў мадыфікаваны праектным бюро ТАА «АртТрэйсер». Даўжыня пабудовы — 40,5 м, шырыня (самая шырокая частка) — 12 м, вышыня — 16,5 м.
Галерэя
правіць-
Царква Святло Евангелля, будова (7 верасня 2017)
-
Царква Святло Евангелля, будова (24 чэрвеня 2018)
-
Будынак царквы (27 чэрвеня 2019)
-
Будынак царквы (27 ліпеня 2020)
-
Гаспадарчы будынак