Царква Святога Іаана (Талін)

Царква́ Свято́га Іаана (эст.: Jaani kirik) — лютэранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 гадах і названая ў гонар святога Іаана Евангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацвёртага хрысціянскага Евангелля.

Славутасць
Царква Святога Іаана
Jaani kirik
59°26′01,59″ пн. ш. 24°44′43,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія лютэранства
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўнік Карл Зэнзэберг
Архітэктар Christoph August Gabler[d]
Дата заснавання 1862
Будаўніцтва 18621867 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт tallinnajaani.ee
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Да сярэдзіны XIX стагоддзя парафіяльная царква Святога Духа налічвала больш за 14 000 вернікаў, і ў 1851 годзе пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы горада. Будаўніцтва пачалося ў верасні 1862, кансекрацыя адбылася 17 снежня 1867 года.

Архітэктура правіць

Царква збудавана ў неагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. З'яўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды.

У 1930-х і ў 1950-х гадах былі прапановы зруйнаваць царкву: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося.

Зноскі

Спасылкі правіць