Царква Святога Дыянісія (Заастравечча)
Царква Святога Дыянісія — праваслаўны храм у в. Заастравечча, Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Царква Святога Дыянісія | |
---|---|
52°53′59″ пн. ш. 26°46′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства. Трохчастковая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя фарміруецца з прытвора, малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Над прытворам узведзена трох’ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) званіца з цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах над асноўным аб’ёмам пераходзіць у паўвальмавае пакрыццё апсіды, таксама завершанае купалком на гранёным барабане. Тры арачныя ўваходы адзначаны двухслуповымі ганкамі з паўкруглым пакрыццём. Брусовыя сцены па вуглах зашыты дошкамі, прарэзаны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ер
правіцьУнутры апсіда вылучана бакавымі рызніцамі і драўляным іканастасам, пры ўваходзе хоры з акруглым выступам на 2 слупах. Перакрыццё залы вызначана складаным канструкцыйным рашэннем — цэнтральная частка перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, прарэзаным па цэнтры светлавым барабанам, бакавыя — плоскай столлю.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква Святога Дыянісія (Заастравечча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святога Дыянісія (Заастравечча) на сайце Radzima.org