Царква Святога Мікалая (Львоў)

Царква Святога Мікалаяправаслаўны храм у Львове, які знаходзіцца ў карыстанні Праваслаўнай царквы Украіны. Помнік архітэктуры нацыянальнага ўзроўню. Лічыцца адным з самых старых храмаў горада.

Храм
Царква Святога Мікалая
Церква святого Миколая
49°50′51″ пн. ш. 24°01′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Б. Хмяльніцкага, 26.
Канфесія праваслаўе
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва 12641340 гады
Матэрыял цэгла
Сайт mykolai.lviv.ua
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Прыняцце ў якасці апякуна храма менавіта Святога Мікалая, які лічыцца заступнікам купцоў, а таксама размяшчэнне паблізу храму сама старажытнага гарадскога рынку сведчыць аб тым, што заснавальнікамі храма былі верагодна львоўскія купцы. Аднак ёсць гістарычныя звесткі, згодна з якімі будынак першапачаткова належаў княскаму двару і быў месцам пахавання князёў. У той час храм знаходзіўся ў самым цэнтры палітычнага і грамадскага жыцця сярэднявечнага Львова, акрамя таго, царква мела шматлікія княжацкія прывілеі.

Царква была пабудавана паміж 1264 і 1340 гадамі, захаваўся запіс ад 1292, які пацвярджае прадастаўленне зямлі пад храм князем Львом Данілавічам. Гісторыкі звязваюць гэтую дату з верагодным завяршэннем будаўніцтва. У 1544 годзе пры царкве існавала бацтва святога Мікалая. У 1623 годзе ў храме успыхнуў пажар. Рэканструкцыя адбылася ў канцы XVII стагоддзя, затым быў прыбудаваны бабінец, які паўплываў на знешні выгляд храма. У 1700 годзе храм перайшоў ва ўласнасць уніяцкай царквы.

У 1776 годзе была праведзена першая буйная рэканструкцыя, храм атрымаў выгляд у стылі ракако. Яшчэ адзін пажар адбыўся ў 1788 годзе, тады згарэлі крыты чарапіцай дах, купал і званіца. Рэканструкцыя адбылася ў 1800 годзе, затым быў перабудаваны дах, на ім былі ўсталяваныя два купалы, над галоўным нефам і над апсідай. Фасад быў упрыгожаны пілястрамі.

У 1946 годзе савецкая ўлада перадала царкву Маскоўскаму Патрыярхату ў адпаведнасці з пастановай так званага Львоўскага сабору, на якім украінская грэка-каталіцкая царква здзейсніла нібыта добраахвотны самароспуск і была далучана да Рускай праваслаўнай царквы. Пасля распаду СССР храм быў перададзены Украінскай праваслаўнай царкве Кіеўскага Патрыярхату; з 2018 года ён належыць Праваслаўнай царкве Украіны.