Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Карчова)
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Карчова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міцкевіча, 56.
Праваслаўны храм | |
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага | |
---|---|
53°21′44″ пн. ш. 26°06′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Карчова |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 2004—2008 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьЗгодна з апісаннем 1864 года ў вёсцы Туганавічы размяшчалася Свята-Крыжаўзвіжанская драўляная царква, пабудаваная памешчыкам Верашчакам. Царква была прыпісана да Цырынскага Спаса-Праабражэнскага храма. Зямлі 46 дзесяцін. Пры царкве існавала багадзельня.
Сучасная рэлігійная грамада была зарэгістравана 30 лістапада 1999 года. 19 снежня 2008 года адбылося асвячэнне і ўсталяванне крыжа Храма ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага ў вёсцы Карчова[1].
Архітэктура
правіцьУ якасці матэрыялу для ўзвядзення сцен выкарыстоўвалася сілікатная цэгла. Храм адрозніваецца простым выглядам, самым заўважным дэкаратыўным элементам з’яўляецца купал у форме цыбуліны, усталяваны на высокім барабане, што характэрна для рэтраспектыўна-рускага стылю[2].
Зноскі
- ↑ Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага
- ↑ ЦЕРКОВЬ СВ. СЕРАФИМА САРОВСКОГО В КАРЧЁВО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2022. Праверана 25 лістапада 2019.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
- Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.