«Царква ў Аверы» (фр.: L'Église d'Auvers-sur-Oise) — карціна нідэрландскага жывапісца Вінцэнта ван Гога.

Гісторыя правіць

Пакінуўшы ў маі 1890 г. бальніцу для псіхічнахворых ў Сен-Рэмі-дэ-Праванс, ван Гог пасяліўся ў вёсцы Авер-на-Уазе ў прадмесцях Парыжа, дзе і правёў апошнія два месяцы свайго жыцця. За гэты час ён напісаў каля 70 карцін, сярод якіх шмат краявідаў Аверу і яго ваколіц, у тым ліку і «Царква ў Аверы». Намаляваную на палатне пабудаваную ў XIII стагоддзі гатычную царква можна ўбачыць яшчэ на некалькіх работах таго перыяду.

Пасля смерці мастака карціна дасталася яго сябру, урачу і мастаку-аматару Полю Гашэ, у якога ён праходзіў лячэнне ў апошнія месяцы свайго жыцця. Да сярэдзіны XX стагоддзя карціна знаходзілася ў прыватнай калекцыі Гашэ і яго нашчадкаў. У 1951 годзе яна была перададзена ў Луўр, а з 1986 года захоўваецца ў калекцыі музея Арсэ.

Літаратура правіць

  • Lubin Stranger on the earth: A psychological biography of Vincent van Gogh. — Holt, Rinehart, and Winston, 1972. — ISBN 0-03-091352-7
  • Erickson, Kathleen Powers At Eternity’s Gate: The Spiritual Vision of Vincent van Gog. — 1998. — ISBN 0-8028-4978-4