Поль Гашэ

французскі ўрач і мастак

Поль-Фердынанд Гашэ (фр.: Paul-Ferdinand Gachet; 30 ліпеня 1828, Рэйсел, Аб’яднанае каралеўства Нідэрланды — 9 студзеня 1909, Авер-сюр-Уаз, Францыя) — французскі ўрач, апошні ўрач Вінцэнта ван Гога ў час яго знаходжання ў Авер-сюр-Уазе. Таксама вядомы як вялікі знаток імпрэсіянісцкага мастацтва і жывапісец-аматар. Пісаў карціны пад імем «Пол ван Рэйсел», гэта значыць «Пол з Рэйсела» (Рэйсел — фламандская назва горада Ліль, дзе нарадзіўся Гашэ).

Поль Гашэ
фр.: Paul Gachet
Род дзейнасці урач, калекцыянер мастацтва, мастак, псіхіятр
Дата нараджэння 30 ліпеня 1828(1828-07-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1909(1909-01-09)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Blanche Castets[d]
Дзеці Paul-Louis Gachet[d] і Marguerite Gachet[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Поль Гашэ нарадзіўся і вырас у Рэйселе. У 1844/1845 годзе яго сям’я пераехала ў Мехелен, куды бацька Гашэ быў адпраўлены, каб прыступіць да працы ў новым аддзеле фірмы, дзе ён працаваў.

Вышэйшую адукацыю і статус бакалаўра мастацтваў Поль атрымаў у Парыжы, у Сарбоне. Некаторы час працаваў у парыжскіх псіхіятрычных бальніцах Піцье-Салпетр’ер і Бісетр. Сярод яго настаўнікаў быў вядомы французскі ўрач-гастраэнтэролаг Арман Трусо.

Вярнуўшыся ў Парыж, Гашэ заняўся прыватнай практыкай. Ён быў асабіста знаёмы з Гюставам Курбэ, Вікторам Гюго, Полем Сезанам. Сябрам доктара быў фармацэўт і прадпрымальнік Анры Нестле, заснавальнік знакамітай кампаніі «Nestlé» па вытворчасці прадуктаў харчавання. Першапачаткова кампанія займалася вырабам малочных сумесяў для кармлення грудных дзяцей, і Гашэ нярэдка прапісваў іх сваім дзецям-пацыентам.

Калі французскі мастак і гравёр Шарль Мерыён трапіў у вар’ятню, Гашэ праводзіў з ім шмат часу. Ён жа назіраў за выздараўленнем Агюста Рэнуара ад пнеўманіі ў 1882 годзе. Нарэшце, ён спрабаваў адгаварыць Эдуара Манэ ад ампутацыі нагі, аднак мастак настаяў на сваім, перанёс цяжкую аперацыю і неўзабаве памёр.

Памёр Поль Гашэ 9 студзеня 1909. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Зноскі

  1. а б Paul Gachet // Gachet, Paul (Dr) // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00069515 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Paul Gachet // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 1 ліпеня 2020.

Літаратура правіць

  • Anne Distel & Susan Alyson Stein: Cézanne to Van Gogh: The Collection of Doctor Gachet, Metropolitan Museum of Art, New York 1999, ISBN 0-87099-903-6