Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Вішнева)
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вішнева Смаргонскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Цэнтральная, 56а.
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
---|---|
54°42′53″ пн. ш. 26°31′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вішнева |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Будаўніцтва | 2001 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 2001 годзе з сілікатнай цэглы. Асвячоны архіерэйскім чынам епіскапам Гурыем[1][2].
Архітэктура
правіцьВырашана 2 прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі прытвора і малітоўнай залы, алтарная сцяна якой паўкруглая. Рознавысотныя 2-схільныя дахі завершаны па цэнтры макаўкамі. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Вішнева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)