Вішнева (Смаргонскі раён)

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе возера Вішнеўскае. Адміністрацыйны цэнтр Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва 391 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні.

Аграгарадок
Вішнева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
391 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231005
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256808026
Вішнева на карце Беларусі ±
Вішнева (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Вішнева (Смаргонскі раён)
Вішнева (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Вішнева (Смаргонскі раён)

Назва Вішнева дала назву возеру Вішнеўскаму.

Гісторыя

правіць

Упершыню Вішнева згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводстве. У розныя часы паселішчам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнева апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касцёл Святога Тадэвуша.

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 год у мястэчку было 49 двароў. На 1886 год — 34 двары, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. У 1893 годзе побач з мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе мелася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кніг. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Вішнева Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Вішнева ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Свірскага раёна (з 1959 года ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 года — 167.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1866 год — 289 чал., з іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 іўдзеяў[2]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 391 чал.[3]

Інфраструктура

правіць

У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

правіць

Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і раслінаводстве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці (вытворчасць вяршкоў, смятаны і малака).

Транспарт

правіць

Праз вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Ураджэнцы

правіць

Жыхары

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. SgKP 1893.
  3. Памяць. Смаргонскі раён 2004, с. 609.
  4. Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
  5. Подводный клуб «Параллельный мир»
  6. Памяць. Смаргонскі раён 2004, с. 571—572.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць