Касцёл Святога Тадэвуша (Вішнева)

Касцёл Святога Тадэвуша — рымска-каталіцкі храм у заходняй частцы в. Вішнева (Смаргонскі раён). Мураваны з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Дзейнічае.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Тадэвуша
54°42′50,99″ пн. ш. 26°31′13,29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вішнева
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1811 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000709шыфр 413Г000709
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Касцёл Святога Тадэвуша са званіцай, 1916

Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі пачалася ў XVIII ст., калі тут дзейнічаў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім. Айцы Таварыства Езуса заснавалі ў мястэчку і г. зв. «факультэцкую школу». У 1773 г., калі ордэн езуітаў быў скасаваны, школа перайшла пад юрысдыкцыю Камісіі народнай адукацыі.

Па іншых звестках, капліца пры двары Сулістроўскіх існавала з 1789 г. З 1803 г. на святыню быў выдадзены індулт, а 4 жніўня 1809 г. Брыгіда Сулістроўская, народжаная Лапацінская, падпісала зямельны фундуш на новы мураваны касцёл.

Дзеючы і сёння мураваны касцёл у стылі класіцызму пад тытулам св. апостала Юды Тадэвуша быў закладзены тут у 1811 г. Будоўля, якая вялася таксама на сродкі Брыгіты Сулістроўскай, скончылася ў 1820 г., і 12 верасня святыню кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кундзіч, суфраган троцкі.

У 1866 годзе на хвалі рэпрэсій пасля паўстання К. Каліноўскага касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры перабудове пад царкву ў тым жа годзе над алтаром з’явілася вежа, квадратная ў сячэнні, пад шатровым перакрыццем з галоўкай. Пробашч кс. Жук быў сасланы ў Кастраму, дзе і памёр.

 
Галоўны фасад касцёла, пач. XX ст.

Адразу пасля маніфесту 1905 года вішнеўскія парафіяне пачалі аднаўляць былую парафію. Тагачасны ўладальнік Вішнева пан Карловіч ахвяраваў зямельны пляц пад касцёл і плябанію ў 100 сажэнях ад былога касцёла, за каталіцкімі могілкамі. У 1910 вішнеўская парафія бала адроджана, а праз год, 15 мая, закладзены фундамент пад новы драўляны касцёл. У хуткім часе на сродкі парафіян быў пабудаваны дзвюхвежавы, крыжападобны ў плане касцёл. 29 чэрвеня 1912 года новазбудаваную святыню пад гістарычным тытулам св. Тадэвуша асвяціў кс. Ян Ганусовіч, віленскі прэлат. Але ў 1916 германскія войскі разабралі храм на абарончыя пабудовы.

Пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны быў і стары храм, які на той час дзейнічаў як царква. Нарэшце, у 1919 годзе святыня была вернута католікам. Пасля рэканструкцыі, у 1935 г., касцёл асвяціў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Да вішнеўскай парафіі, лічба вернікаў якой у тыя гады складала больш за 3300 чалавек, былі прыпісаны капліцы ў Выгалянентах і Дубаве. А на месцы драўлянага касцёла, за могілкамі, пабудаваны драўляны дом Сясцёр Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёстры непакалянкі працавалі (у 1934-47 гадах) ў мясцовых школах, дапамагалі ксяндзам. Падчас Другой сусветнай вайны ксяндза Тадэвуша Вайнаранскага расстралялі партызаны. З прыходам савецкай улады, у 1947 годзе, кляштар непакалянак быў зачынены, а будынак у хуткім часе згарэў. Такім чынам, менавіта вішнеўскія непакалянкі апошнімі пакінулі Беларусь.

З 1970-х гадоў касцёл мае статус помніка архітэктуры.

Архітэктура

правіць

Касцёл уяўляе сабой прамавугольны ў плане, безапсідны зальны храм накрыты двухсхільным бляшаным дахам. Галоўны фасад вырашаны чатырохкалонным дарычным порцікам. Над квадратнай у плане алтарнай часткай — надбудаваная ў 1866 г. вежа з шатровым пакрыццём, завершаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. На тымпане франтона і над уваходам паўцыркульныя аконныя праёмы.

Інтэр’ер

правіць
 
Інтэр’ер касцёла
 
Інтэр’ер касцёла з творам Яна Дамеля «Святы Язэп з дзіцяткам Езусам» у алтарнай частцы.

У інтэр’еры бакавыя сцены расчлянёныя з узроўню падлогі глыбокімі нішамі, у якіх прамавугольныя аконныя праёмы. Алтарная частка на ⅓ вышэй зальнай, асвятляецца 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў вежы і адным паўцыркульным над алтаром. Дзве паўкалоны дарычнага ордара аддзяляюць алтарную прастору ад зальнай. Абапал алтарнай часткі вылучаны дзве сакрысціі. Вітая лесвіца вядзе на хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калонамі дарычнага ордара. Па перыметры залы праходзіць карнізны пояс з сухарыкамі. Столь плоская, падшыўная, з падугамі.

 
Святы Іосіф з Дзіцяткам Ісусам, Ян Дамель, 1811

У касцёле 3 алтары, усе зроблены ў адзінай тэктоніцы ў класіцыстычным стылі. У галоўным алтары змешчана разьбянае Укрыжаванне ў акружэнні падвоеных калон дарычнага ордэру. Бакавы левы дзвюхкалонны алтар прысвечаны Маці Божай Люрдскай, правы — св. Яну Хрысціцелю.

Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фун­да­тараў святыні.

Вежа-званіца

правіць

Асобна ад касцёла пастаўлена двухярусная чацверыковая вежа-званіца пад шатровым гонтавым дахам. Першы ярус выкладзены з бутавага каменю, другі адмежаваны гонтавым сцёкам.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць