Цацанкі, або Забаўкі — назва малых твораў мастацтва, з якіх можна фарміраваць калекцыі ці складваць наборы, такія як размаляваныя кубкі і вазачкі, кампазіцыі з пер’я і ці штучных кветак  (руск.) пад шклянымі купаламі, упрыгожаная яечная шкарлупіна, парцалянавыя статуэткі, размаляваныя мініяцюры або фатаграфіі ў рамках і гэтак далей.

Цацанкі для продажу на вулічным рынку ў Кембрыджы

У дамах сярэдняга дастатку цацанкі выкарыстоўваюцца ў якасці ўпрыгажэнняў на камінных паліцах  (англ.), сталах і паліцах, выстаўляюцца ў сувенірных шафах  (англ.): часам гэтыя шафы маюць шкляныя дзверы, каб выстаўляць цацанкі, абараняючы іх ад пылу. Слова часцей за ўсё выкарыстоўваецца для называння прадметаў невялікага кошту, якія часта прадаюцца на вулічных рынках і ў дабрачынных крамах.

У ідышы са славянскіх моў слова цацанка (цацка) патрапіла ў дэфармаваным выглядзе. Цацанкі там называюцца «чочке  (англ.)» (/ˈɒkə/), і акрамя ідышмоўных людзей яно шырока вядома і амерыканцам таксама[1][2][3][4][5].

Зноскі

  1. delicate and almost imperceptible gradation of quality": Wharton and C
  2. man,
  3. he D
  4. tchotchke: meaning and definitions. infoplease.com.
  5. n of