Цвібельростбратэн

Цвібельростбратэн або ростбіф з цыбуляй(ням.: Zwiebelrostbraten) — традыцыйная страва аўстрыйскай і швабскай кухні. Цвібельростбратэн — класічная страва ў меню венскіх рэстаранаў. У Швабіі ростбіф з цыбуляй падаюць на нядзельным абедзе. Маюцца рэгіянальныя варыянты гатавання.


Цвібельростбратэн са смажанай бульбай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле асноўнага рэцэпту ростбіф надразаюць па краях, соляць, перчаць, часам націраюць гарчыцай ці часнаком і хутка абсмажваюць у сметанковым масле, топленым алеі або топленым тлушчы. Абсмаленае мяса выняць з патэльні і давесці да гатоўнасці ў духоўцы. У той жа патэльні абсмажваюць рэпчатую цыбулю, часам пасыпана папрыкай. Цыбулю выняць, у тлушч дадаць трохі мукі, мяснога соку, булёна або віна для ўтварэння густога соусу. У залежнасці ад рэцэпту цыбулю часам пакідаюць у соусе, з-за чаго ён становіцца больш мяккім.

Ростбіф з цыбуляй і падліўкай сервіруюць звычайна з смажанай бульбай або макароннымі вырабамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ewald Plachutta, Christoph Wagner: Die gute Küche. Das österreichische Jahrhundertkochbuch. Orac, Wien 1993, ISBN 3701503109
  • Martina Hohenlohe: Wiener Küche. Zum Kennenlernen und Nachkochen. Pichler-Verlag, Wien 2005, ISBN 3854313543

Спасылкі правіць