Цела Божае (фільм)

«Це́ла Бо́жае» (польск.: Boże Ciało) — польскі мастацкі фільм рэжысёра Яна Камасы, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[5].

Цела БожаеM:
польск.: Boże Ciało
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 115 хв.
Краіна
Мова польская
Год 2019, 3 верасня 2020 і 2 ліпеня 2020[1]
IMDb ID 8649186
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6].

Сюжэт правіць

Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася[6].

У ролях правіць

Акцёр Роля
Барташ Бяленя Даніэль Даніэль
Аляксандра Канечная Лідзія дзячка Лідзія
Эліза Рыцэмбель Марта Марта
Томаш Земтэк Пінчэр Пінчэр
Барбара Кужай удава
Здзіслаў Вардэйн ксёндз-пробашч
Лукаш Сімлят ксёндз Томаш ксёндз Томаш
Лешак Ліхота войт мястэчка

Вытворчасць правіць

Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Яслісцы Падкарпацкага ваяводства. Сцэна на закінутай барцы знятая на Ружнаўскім возеры[pl] ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводства[7].

Прэміі і ўзнагароды правіць

Зноскі правіць

  1. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 2 верасня 2023.
  2. а б в г д е https://web.archive.org/web/20200929043034/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/corpus-christi.15199 Праверана 22 кастрычніка 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і https://web.archive.org/web/20201026220202/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/corpus-christi.15199 Праверана 12 лістапада 2020.
  4. а б в г д е ё Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. Boze Cialo — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  6. а б Цела Божае (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 6 снежня 2019.
  7. Sekuła, Natalia. Film «Boże Ciało», który ma szansę na Oscara, kręcono w Tabaszowej. Odnaleźliśmy słynną barkę (польск.). Dobry Tygodnik Sądecki (24 кастрычніка 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  8. Franklin, Anna. FNE at Gdynia Polish Film Festival 2019: Prize Winners (англ.). FilmNewEurope (23 верасня 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  9. The prized and the popular films at RIFF were screened on the last day (англ.)(недаступная спасылка). Reykjavík International Film Festival. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  10. Stamets, Bill. Chicago International Film Festival awards top prize to French love story ‘Portrait of a Lady on Fire’ (англ.). Chicago Sun-Times (25 кастрычніка 2019). Праверана 28 студзеня 2020.
  11. Obara, Marcin. Polish actor wins Best Actor award at Stockholm film festival (англ.). The first news (16 лістапада 2019). Праверана 28 студзеня 2020.

Спасылкі правіць