Цеплавоз

(Пасля перасылкі з Цеплавозы)

Цеплавоз — аўтаномны лакаматыў, першасным рухавіком якога з'яўляецца рухавік унутранага згарання, звычайна дызель. Назва дызель-электравоз часам ужываецца для цеплавозаў з электрычнай трансмісіяй.

Манеўровы цеплавоз

З'явіўся ў пачатку XX стагоддзя цеплавоз стаў эканамічна выгаднай заменай як нізкаэфектыўным састарэлым паравозам, так і электравозам, што з'явіліся адначасова, і былі рэнтабельнымі толькі на магістралях з параўнальна вялікім груза- і пасажырапатокам.

Агульная характарыстыка правіць

Дызельны рухавік цеплавоза пераўтварае энергію згарання вадкага паліва ў механічную работу кручэння каленчатага вала, ад якога кручэнне праз цягавую перадачу атрымліваюць рухальныя колы. Да асноўных вузлоў цеплавоза адносяцца: экіпажная частка, кузаў цеплавоза. Да дапаможных вузлоў - сістэма астуджэння, сістэма паветразабеспячэння, паветраная (тармазная) сістэма, пясочная сістэма, сістэма пажарагашэння і г. д.

Гісторыя цеплавозабудавання правіць

Першы лакаматыў, які выкарыстоўваў рухавік унутранага згарання, быў пабудаваны Готлібам Даймлерам. Ён уяўляў сабой двухвосевую вузкакалейную матрысу з двухцыліндровым рухавіком унутранага згарання. Першая вядомая дэманстрацыя адбылася 27 верасня 1887 г. у Штутгарце на фальклорным фестывалі. Фактычна гэта быў атракцыён, некаторыя наступныя мадыфікацыі гэтага лакаматыва выкарыстоўваліся ў якасці трамвая.

Першы эксперыментальны цеплавоз для працы на магістральных лініях быў распрацаваны пад кіраўніцтвам Рудольфа Дызеля ў 1909 годзе, пабудаваны да верасня 1912 г., аднак з-за ўзніклых праблем пры выпрабаваннях, а таксама распачатай Першай сусветнай вайны яго дапрацоўка так і не была скончаная.

Мадэлі цеплавозаў правіць