Церабуньскі замак

Церабуньскі замак — колішні замак князёў Шуйскіх, пабудаваны прыкладна ў другой палове XVII ст. на невысокай выспе, утворанай вусцем р. Лясная пры ўпадзенні яе ў р. Буг, ва ўрочышчы Старое селішча (цяпер Брэсцкі раён).

Замак
Церабуньскі замак
52°10′16″ пн. ш. 23°30′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Замак меў тры паверхі, пабудаваны з каменю і цэглы. Яго абкружалі валы і глыбокія равы, якія захаваліся да Другой сусветнай вайны. Унутраная аздоба замка невядома. У пачатку XIX ст. замак і маёнтак Шуйскіх перайшлі да графа Ксаверыя Грабоўскага. Гісторыя замкавай рэзідэнцыі князёў Шуйскіх была ў свой час акутана шматлікімі легендамі і таямніцамі, якія бралі свой пачатак яшчэ з XVII ст., калі ў 1609 г. князь Ян Шуйскі пабудаваў прыкладна за 1,5 км ад замка царкву. Паступова каля царквы пачалі будавацца перасяленцы, і ў XIX ст. тут узнікла вёска, якая атрымала назву Кацельня-Баярская. Царква мела падзямельныя скляпы, дзе больш за 200 гадоў хавалі продкаў Шуйскіх. У царкве знаходзілася старадаўняя ікона ў гонар Пакровы Божай Маці. Справа і злева ад яе былі змешчаны партрэты князёў Шуйскіх. Падзямеллі замкавай рэзідэнцыі Шуйскіх і царквы злучаліся падземным паўтаракіламетровым мураваным ходам.

Новы гаспадар Церабунскага маёнтка граф Ксаверы Грабоўскі ў 1862 г. загадаў разабраць замак Шуйскіх і зачыніць падземны ход. Замак разабралі да самых падмуркаў, якія яшчэ існавалі да Другой сусветнай вайны. Апошнімі гаспадарамі маёнтка былі нашчадкі роду Юльяна Нямцэвіча.

Літаратура правіць