Цецяро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Цецяроўка.

Цецяроўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Бераставіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Цецяроўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 сакавіка 1978

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хамантоўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хамантова(польск.) бел.. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года перайменаваны ў Цецяроўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Цецяроўка. 21 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Бераставіца. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыцавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 30 снежня 1975 года пасёлак Бераставіца атрымаў статус рабочага пасёлка. 17 сакавіка 1978 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Пагранічнага пассавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.