Цзян Іхуа
Цзян Іхуа (кіт.: 江宜樺; нар. 18 лістапада 1960 года, Цзілун, Кітайская Рэспубліка) — кітайскі палітык, прэм'ер-міністр Кітайскай рэспублікі (Тайвань) (2013—2014), член партыі Гаміньдан.
Цзян Іхуа кіт.: 江宜樺 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 лютага 2013 — 3 снежня 2014 | |||
Прэзідэнт | Ма Інцзю | ||
Папярэднік | Чэнь Чун | ||
Пераемнік | Маа Чыкуа | ||
Партыя | |||
Адукацыя | Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня Ельскі ўніверсітэт | ||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 18 лістапада 1960 (60 гадоў) | ||
БіяграфіяПравіць
Цзян Іхуа нарадзіўся 18 лістапада 1960 года ў партовым горадзе Цзілун на востраве Тайвань.[1] Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня і Ельскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці паліталогія[2]. Пасля вяртання на Тайвань працаваў выкладчыкам у Нацыянальным Тайванскім універсітэце на пасадзе прафесара паліталогіі.
Увосень 2009 года быў прызначаны на пасаду міністра ва ўрадзе Кітайскай Рэспублікі У Дуньі, а 6 лютага 2012 года — на пасаду першага віцэ-прэм’ера пры прэм’ер-міністры Чэнь Чуне.[2] У лютым 2013 года прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Ма Інцзю прызначыў, а парламент зацвердзіў Цзян Іхуа на пасадзе прэм'ер-міністра краіны.[3]
У снежні 2014 года сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада[4].
Зноскі
- ↑ Premier no longer wants to become head of state | Latest | FOCUS TAIWAN - CNA ENGLISH NEWS. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
- ↑ 2,0 2,1 Premier Jiang Yi-huah | Taiwan Insights. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
- ↑ Jiang leads Cabinet inauguration - The China Post. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 1 мая 2013.
- ↑ Mao Chi-kuo named as premier (update).