Цывія Любеткін
Цывія (Цвія) Любеткін, псеўданім — Цалі́на (польск.: Cywia Lubetkin, לביה לובטקין, 9.11.1914 г., Быцень, каля Слоніма, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 14.07.1976 г., Ізраіль) — яўрэйская грамадская дзяячка Варшаўскага гета, адна з лідараў паўстання ў Варшаўскім гета , адзіная жанчына ў кіраўніцтве Яўрэйскай баявой арганізацыі , удзельніца яўрэйскага супраціву падчас Другой сусветнай вайны, адна з заснавальнікаў кібуца Лахамей-ха-гетаот .
Цывія Любеткін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1978 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Yitzhak Zuckerman[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЦывія Любеткін нарадзілася 9 лістапада 1914 года ў вёсцы Быцень, каля Слоніма. У юнацкім узросце далучылася да руху сацыялістычнага сіянізму , пазней — да моладзевай сіянісцкай арганізацыі Дрор, стаўшы ў 1938 годзе членам яе выканаўчага камітэта. У верасні 1939 года нелегальна перабралася ў Варшаву, каб далучыцца там да яўрэйскага падполля. У Варшаве выйшла замуж за Іцхака Цукермана .
У 1942 годзе Цывія Любеткін удзельнічала ў стварэнні сіянісцкага левага Антыфашысцкага блока , Яўрэйскай баявой Арганізацыі, Варшаўскага яўрэйскага грамадскага савета, Яўрэйскага нацыянальнага камітэта. Цывія Любеткін уваходзіла ў каардынацыйную раду, якая аб’ядноўвала несіянісцкую арганізацыю Усеагульны яўрэйскі працоўны Бунд і Яўрэйскі нацыянальны камітэт. Гэты Каардынацыйны савет займаўся фінансаваннем яўрэйскай баявой арганізацыі.
Цывія Любеткін была адным з байцоў яўрэйскай баявой арганізацыі, хто выжыў пасля Варшаўскага паўстання ў гета. Пасля падаўлення паўстання яна з дапамогай Сімхі Ратайзера-Ротэма ў складзе групы з 34 байцоў перабралася праз каналізацыю за межы гета. У жніўні 1944 года Цывія Любеткін у складзе яўрэйскай групы супраціўлення, якая ўваходзіла ў Армію Краёву, змагалася ў час Варшаўскага паўстання.
Пасля вайны Цывія Любеткін прыняла ўдзел у стварэнні падпольнай арганізацыі Брыха , якая займалася нелегальным перавозам яўрэяў, якія выжылі ў Халакосце, на тэрыторыю падмандатнай Палесціны. У 1946 годзе яна перабралася ў Палесціну, дзе заснавала разам з мужам Іцхакам Цукерманам кібуц Лахамей-ха-гетаот і дом-мемарыял змагароў гета .
У 1961 годзе Цывія Любеткін выступала сведкай на працэсе супраць Адольфа Эйхмана.
Цывія памерла 11 ліпеня 1978 года ад раку лёгкіх, выкліканага шматгадовым курэннем. Па яе завяшчанні на магільнай пліце выбіта толькі імя: «Цывія». Ёй было ўсяго 64 гады.
Сям’я
правіць- Муж Іцхак Цукерман — адзін з лідараў Варшаўскага паўстання, яўрэйскі палітычны і грамадскі дзеяч
- Сын Шыман Цукерман — інжынер-электрык
- Унучка — Роні Цукерман — першая баявая лётчыца ў ізраільскіх ВПС
- Сын Шыман Цукерман — інжынер-электрык
Зноскі
Літаратура
правіць- Цивия Любеткин «В дни гибели и восстания» (1982) (pdf)
- Gutman, Israel, Zivia Lubetkin, Encyclopedia of the Holocaust, New York: Macmillan (1990), vol.3, стр. 606—607
- Lubetkin, Ziviah. (sic) Die letzten Tage des Warschauer Gettos. pp. 47, illus. Berlin: VVN-Verlag, 1949 (from: Commentary (magazine) , New York. Also in: Neue Auslese. ed. Alliierter Informationsdienst, Berlin, no. 1, 1948, p. 1 — 13
- Lubetkin, Zivia. Aharonim `al ha-homah. (Ein Harod, 1946/47)
- Lubetkin, Zivia. Bi-yemei kilayon va-mered. pp. 89. Tel-Aviv, 1953
- Lubetkin, Zivia. In the days of destruction and revolt. [translated from the Hebrew by Ishai Tubbin; revised by Yehiel Yanay; biographical index by Yitzhak Zuckerman; biographical index translated by Debby Garber]. Pp. 338, illus. Tel Aviv: Hakibbutz Hameuchad Pub. House: Am Oved Pub. House, 1981
Спасылкі
правіць- Свидетельство Цивии Любеткин на процессе против Адльфа Эйхмана
- Внучка Цивии Любеткин стала первой боевой летчицей в израильских ВВС Цивии Любеткин