Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Золінгене. 3 1934 на службе ў імперскім упраўленні бяспекі, узначальваў пададдзел «па справах яўрэяў». У час II сусветнай вайны удзельнічаў у распрацоўцы і рэалізацыі планаў фізічнага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Еўропе, непасрэдна кіраваў арганізацыяй транспарціроўкі яўрэяў у канцяагеры. У 1942 наведаў Мінск з інспекцыяй знішчэння вязняў Мінскага гета.

Пасля разгрому нацысцкай Германіі ў 1945 годзе здолеў уцячы ад спецслужбаў саюзнікаў, а ў 1950 годзе пераехаў ў Аргенціну, дзе хаваўся пад імем Рыкарда Клемент. У 1958 годзе ізраільcкім спецслужбам стала вядома яго месца знаходжання, а ў маі 1960 года ён быў тайна схоплены агентамі ізраільскай разведкі Масад і вывезены ў Ізраіль.

Эйхмана судзілі ў Іерусаліме за масавыя забойствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Ён быў пакараны смяротнай карай праз павешанне 1 чэрвеня 1962 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Adolf Eichmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Otto Adolf Eichmann // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. https://www.dhm.de/lemo/biografie/adolf-eichmann
  6. https://babel.hathitrust.org/cgi/pt?id=mdp.39015065795596&view=1up&seq=178 — С. 160/178.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529447 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 53. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).