Цыпрыян Каміль Норвід

(Пасля перасылкі з Цыпрыян Норвід)

Цыпрыян Каміль Норвід (польск.: Cyprian Kamil Norwid; 24 верасня 1821, Ляскова-Глухы, каля Варшавы — 23 мая 1883, Парыж) — польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец, эсэіст, скульптар і філосаф.

Цыпрыян Каміль Норвід
па-польску: Cyprian Kamil Norwid
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1821(1821-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1883(1883-05-23)[1][3][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мастак, скульптар, пісьменнік, драматург, графік
Гады творчасці 1841[8]1883[8]
Жанр рамантызм, парнасізм
Мова твораў польская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пераважную частку жыцця правёў за мяжой, пераважна ў Парыжу, дзе жыў бедна, з выпадковых заробкаў. Творчасць Норвіда, цяжкая да разумення яго сучаснікамі, была незапатрабавана да самай яго смерці.

Біяграфія правіць

Маладосць правіць

Цыпрыян Норвід нарадзіўся ў матчыным маёнтку Ляскова-Глухы, Мазавецкага ваяводства.

Бацька Цяпрыяна — Ян (1784—1835), маці, Людвіка (1798—1825), была ягонай трэцяй жонкай. Рана асірацелы паэт з 1825 года выхоўваўся ў прабабкі Хіларыі Сабескай з роду Буйнаў (сам Норвід падкрэсліваў, што па кудзелі яго продкам быў кароль Ян III Сабескі[9]).

1830 год і Лістападаўскае паўстанне Норвіды правялі ў Варшаве. Разам з братам Людвікам Цыпрыян вучыўся ў варшаўскай гімназіі, але кінуў навуку, не скончыўшы 5 класу, і паступіў у прыватную мастацкую школу. Браў прыватныя заняткі малюнку ў мастака Яна Клеменса Мінасовіча.

Падарожжы па Еўропе і першае наведванне Парыжу правіць

У 1842 годзе Норвід легальна выехаў у Дрэздэн, афіцыйна — для ўдасканалення ў скульптурным мастацтве, і застаўся ў эміграцыі. Жыў у Венецыі і Фларэнцыі, у 1844 годзе пасяліўся ў Рыме. У Берліне наведваў лекцыі ва ўніверсітэце і сходы польскіх эмігрантаў. У 1846 годзе быў арыштаваны і высланы з Прусіі. Жыў у Бруселі, потым у Рыме, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Зыгмунтам Красінскім.

У 1849—1852 гадах жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім і Фрыдэрыкам Шапенам, таксама з Іванам Тургеневым і Аляксандрам Герцэнам. Жыў у галечы, пакутаваў ад неразумення крытыкамі і непаразуменняў з блізкімі людзьмі. Паступова губляў зрок і слых.

 
Рукапіс верша Норвіда «Фартэпіяна Шапена»

Эміграцыя ў ЗША правіць

Пры садзейнічанні Уладзіслава Замойскага ў лістападзе 1852 года выехаў у ЗША. У 1853 годзе ўладкаваўся ў майстэрню графіка ў Нью-Ёрку. Калі даведаўся аб пачатку Крымскай вайны, вырашыў вярнуцца ў Еўропу.

Вяртанне да Парыжу правіць

Вярнуўся ўлетку 1854 года ў Лондан, зарабляў на жыццё дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, дзякуючы гэтаму здолеў вярнуцца ў Парыж, дзе апублікаваў некалькі твораў. З лютага 1877 года жыў у польскім дабрачынным прытулку на ўскраіне Парыжу Іўры, дзе і памёр. Прах паэта быў перанесены ў агульную магілу невядомых польскіх вандроўнікаў на могілках Манмарансі.

Творчасць правіць

 
Норвід у 1861

Аўтар навел («Ad leones!» (1883), «Stygmat» (1883) і інш.), паэм, драм. Сярод лепшых твораў Норвіда — паэтычны цыкл «Vade-mecum» (1865—1866), філасофская паэма «A Dorio ad Phrygium» (1871), трагедыі «За кулісамі» (1865—1866), «Клеапатра і Цэзар» (Kleopatra i Cezar, 1870—1872), «Пярсцёнак велікасвецкай дамы» (Pierścień Wielkiej Damy, czyli Ex-machina Durejko, 1872), цыклы прозы «Czarne kwiaty» (1856), «Białe kwiaty» (1856) і «Milczenie».

Пры жыцці была апублікавана малая частка яго паэзіі і прозы (шмат са спадчыны згублена). Прызнанне атрымаў пасмяротна, галоўным чынам пасля таго, як польскі крытык Зянон Пшасмыцкі «адкрыў» яго ў 1904 годзе і пачаў публікаваць творы і артыкулы пра творчасць Норвіда. Норвіда сталі лічыць адным з буйнейшых польскіх паэтаў нароўні з Міцкевічам і Юльюшам Славацкім, ставілі вышэй за Зыгмунта Красінскага.

Поўны збор твораў выйшаў у адзінаццаці тамах (Варшава, 1971—1976).

Пераклады на беларускую правіць

  • Ідзі за мною : лірыка / Цыпрыян Норвід; пер. з польск., [прадм. і заўв. Алега Мінкіна; маст. С. В. Чарановіч]. — Мінск : «Мастацкая літаратура», 1993.

Таксама творы Норвіда на беларускую перакладаў Васіль Сёмуха.

Зноскі

  1. а б Cyprian Norwid // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cyprian Kamil Norwid // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cyprian Kamil Norwid // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Норвид Циприан Камиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. https://rkd.nl/nl/explore/artists/record?query=cyprian+kamil&start=0
  7. https://www.musee-orsay.fr/fr/ressources/repertoire-artistes-personnalites/120739
  8. а б RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
  9. Marcin Król, Konserwatyści a niepodległość, Warszawa 1985, s. 160.

Спасылкі правіць