Цыта Бурбон-Пармская

Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.

Цыта Бурбон-Пармская
Zita di Borbone-Parma
Цыта Бурбон-Пармская, 1914
Цыта Бурбон-Пармская, 1914
Сцяг імператрыца-кансорт Аўстрыі
каралева Багеміі
каралева Венгрыі
21 лістапада 1916 — 11 лістапада 1918
Папярэднік Елізавета Баварская
Пераемнік тытул скасаваны
Нараджэнне 9 мая 1892(1892-05-09)[1][2][…]
Смерць 14 сакавіка 1989(1989-03-14)[1][2][…] (96 гадоў)
Месца пахавання
Род Пармскія Бурбоны[d]
Бацька Роберт I[d]
Маці Марыя Антонія[d]
Муж Карл I Габсбург[4]
Дзеці Ота фон Габсбург, Robert, Archduke of Austria-Este[d], Archduke Carl Ludwig of Austria[d], Archduke Rudolf of Austria[d], Archduchess Elisabeth of Austria[d], Archduchess Adelheid of Austria[d][5], Archduke Felix of Austria[d][5] і Duchess Charlotte, Duchess of Mecklenburg-Strelitz[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з’ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.

У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.

У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта  (англ.), адкрыты ў 1909 годзе.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Zita Maria delle Grazie di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Zita Zita von Bourbon- Parma // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць