Цэнтральны атэль (Гданьск)

Цэнтральны атэль (польск.: Central Hotel Gdańsk) — гатэль, які месціцца ў цэнтры Гданьска ў гістарычным будынку, які ўтварае адзіны архітэктурны ансамбль з галоўным чыгуначным вакзалам горада.

Атэль
Central Hotel Gdańsk
польск.: Central Hotel Gdańsk
Памылка Lua у Модуль:WikidataCoords на радку 146: attempt to concatenate local 'coords' (a nil value).
Краіна Польшча
Месцазнаходжанне вул. Падвалы Гродзкія 4,
Гданьск, Польшча
Будаўніцтва 18981900 гады
Статус Аб'ект культурнай спадчыны
Сайт centralhotelgdansk.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Будаўніцтва будынка ў стылістыцы паўночнаеўрапейскай неарэнесанснай архітэктуры завяршылася ў 1900 годзе ў адпаведнасці да праекта архітэктараў Аляксандра Рундэля, Паўля Томера і Георга Куні, які быў прадстаўлены грамадскасці 29 жніўня 1898 года. Першапачаткова ў будынку месцілася сядзіба рэгіянальнай дырэкцыі нямецкай чыгункі (ням.: Die Eisenbahndirektion Danzig), а менавіта сядзіба кіраўніка, транспартная інспекцыя і службовыя кватэры.

З 1921 года ў будынку дзейнічала Рада порта і водных шляхоў Вольнага горада Данцыга, а таксама чыгуначная інспекцыя. Другую сусветную вайну аб'ект перажыў у даволі добрым стане. Пасля 1945 года ў будынку размяшчаліся чыгуначная амбулаторыя з аптэкай (на першым паверсе, з асобным уваходам з поўдня) і прыёмны пункт чыгуначнай санітарнай службы. У выніку рэарганізацыі сістэмы чыгуначнага транспарту ў Польшчы ў 1995 годзе і ліквідацыі ведамаснай чыгуначнай паліклінікі будынак быў прададзены ўладамі Паморскага ваяводства ў прыватную ўласнацсь.

З вясны 2014 па лета 2017 года будынак перажыў пераабсталяванне ў чатырохзоркавы атэль. Да гэтага часу на падрыхтоўку праекта і перамовы з інстытуцыямі, адказнымі за захаванне архітэктурнай спадчыны, паўшло яшчэ некалькі гадоў. Да існуючай канструкцыі з паўднёвага боку была прыбудавана частка другога паверха, якая была ўключана ў першапачатковыя архітэктурныя планы стогадовай даўніны. Агульная плошча будынку складае 1,2 тыс. м2. Цяпер у ім ёсць 39 пакояў для гасцей, дзве канферэнц-залы і рэстаран-бровар (на ягоным месцу пэўны час функцыянавала паштовае аддзяленне).

Спасылкі

правіць