Цэнтральны нацыянальны камітэт
Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК; польск.: Komitet Centralny Narodowy, Centralny Komitet Narodowy, KCN) — тайны орган «чырвоных» па падрыхтоўцы да паўстання 1863—1864 гадоў. Ён быў павінны: пашырыць заканспіраваную сетку паўстанцаў, усталяваць нацыянальны падатак, склікаць нацыянальную паліцыю. 12 жніўня 1862 ЦНК абяцаў сялянам права ўласнасці на зямлю за выкуп, а таксама звярнуўся да яўрэяў — прызнаючы іх раўнапраўнымі чальцамі вольнага польскага грамадства. Заснаваны ў чэрвені 1862 на базе мэрыі горада Варшавы, з мэтай узяць пад кантроль усю падрыхтоўку да паўстання ў Царстве Польскім. Адозвай ад 1 верасня 1862 абвясціў сябе рэальнай уладай нацыі і патрабавала падпарадкавання з боку ўсяго грамадства.
Дзейнасць ЦНК
правіцьДрукаваны орган ЦНК — газета «Ruch». Згодна з Маніфестам 22 студзеня 1863 Цэнтральны Нацыянальны Камітэт абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам, дэкляраваў пачатак паўстання і вызваленне ад прыгону тых сялян, якія падтрымаюць паўстанне. Пасля падзення ў красавіку 1863 дыктатуры Марыяна Лангіевіча і пераходу ўлады ў рукі «белых» з 10 мая афіцыйна называецца Нацыянальны Урад (польск.: Rząd Narodowy).
Члены камітэту
правіць- Оскар Авейдэ польск.: Oskar Awejde (з 3 студзеня 1863).
- Стэфан Баброўскі (польск.: Stefan Bobrowski) (з 3 студзеня 1863 па 19 студзеня 1863).
- Уладзіслаў Данілоўскі (польск.: Władysław Daniłowski).
- Яраслаў Дамброўскі (польск.: Jarosław Dąbrowski), мэр горада Варшава.
- Агатон Гілер (польск.: Agaton Giller), замежныя справы і пытанні друку да 3 студзеня 1863.
- Юзаф Каятан Яноўскі (польск.: Józef Kajetan Janowski), унутраныя справы, справы Літвы і Русі.
- Зігмунт Падлеўскі (польск.: Zygmunt Padlewski), ваенны камендант Варшавы, справы ваенныя.
- Вітольд Марчэўскі (польск.: Witold Marczewski).
- кс. Кароль Мікашэўскі (польск.: Karol Mikoszewski), справы духоўныя і пытанні апекі.
- Ян Майкоўскі (польск.: Jan Maykowski), пытанні скарбу, а з 3 студзеня 1863 і пытанні друку.
- Браніслаў Шварц (польск.: Bronisław Szwarce).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 123.
- Kizwalter T., Nałęcz T.: Historia Polski. Polska 1831—1939 («Historia» — Biblioteka Gazety Wyborczej t. 11), wyd. Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 2007, ISBN 978-84-9819-818-8;
- Maroń J., Piotrowski J., Czapliński M., Rosik S., Fras Z.: Słownik Encyklopedyczny. Historia, wyd. Europa, 1999, ISBN 83-85336-95-8.