Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі

Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе ў сувязі з узніклай патрэбай распрацовак у галіне радыётэхнікі. Дырэктарам з’яўляецца член-карэспандэнт Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі.

Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі
Міжнародная назва Radio Engineering Center of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 2016
Тып рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
Дырэктар Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072, Мінск, вул. П. Броўкі, 15-5.
Сайт radiotechnika.by

Асноўныя задачы правіць

  • распрацоўка прынцыпаў пабудовы, праектаванне, выраб доследных узораў, выпрабаванні і серыйны выпуск актыўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах і іх уласцівасцях. Пры неабходнасці — распрацоўка і выпрабаванні падсістэм названага класа
  • развіццё тэорыі і тэхнікі распазнання аб’ектаў у шырокім класе сігнатур (прыкмет) для сістэм радыёхвалевага зандавання
  • развіццё тэорыі і тэхнікі, праектаванне і выпуск практычных сістэм фарміравання спецыяльных сігналаў радыётэхнічным сістэмам шырокага класа для дасягнення карысных эфектаў
  • развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя пасіўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах першаснага і (або) другаснага радыёвыпраменьвання
  • распрацоўка тэорыі і тэхнікі, праектаванне і практычная рэалізацыя радыётэхнічных сістэм шырокага класа на новых фізічных прынцыпах
  • развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя радыёхвалевых сістэм для ўкаранення карысных сігналаў і інфармацыі ў радыётэхнічныя сістэмы

Напрамкі дзейнасці правіць

  • Фундаментальныя і прыкладныя праблемы генеравання і апрацоўкі радыёсігналаў
  • Распрацоўка новых прынцыпаў і алгарытмаў працы перспектыўных радыетэхнічных сістэм і прылад
  • Стварэнне сучасных радыётэхнічных прыстасаванняў

Прадукцыя і паслугі правіць

  • прынцыпы, спосабы і алгарытмы работы перспектыўных радыетэхнічных сістэм
  • матэматычныя мадэлі складаных радыётэхнічных сістэм і іх праграмная рэалізацыя
  • эксперыментальныя ўзоры сучасных радыётэхнічных сістэм
  • мадэрнізацыя састарэлых узораў радыётэхнічных сістэм
  • выпрабаванні радыётэхнічных сістэм

Спасылкі правіць