Цэтнэрыўка
Цэтнэрыўка[1] (укр.: Це́тнерівка) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая размяшчаецца ў раёне сучасных вуліц Чэрэмшыны, Банаха і Цэтнэрыўкі.
Цэтнэрыўка | |
---|---|
Цетнерівка | |
49°49′53″ пн. ш. 24°03′45″ у. д.HGЯO | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Лычакіўскі раён |
Першае згадванне | ХVIII ст. |
Дата заснавання | 1780 |
Ранейшы статус | маёнтак |
Год уключэння ў межы горада | ХІХ ст. |
Гісторыя
правіцьНазва раёна паходзіць ад маёнтка ўладальніка гэтай мясцовасці - бэлзскага ваяводы Ігнацыя Цэтнэра, які ў канцы XVIII ст. стварыў тут парк з экзатычнымі раслінамі, дзе нават працаваў ўласнаручна. Дапамагаў яму ў гэтым французскі архітэктар П'ер Дэні Гібо. У 1787 г. Цэтнэр абмяняў званне бэлзскага ваяводы на аўстрыйскі тытул графа і даслужыўся да пасады маршалка Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў Аўстрыйскай манархіі. Некаторы час ягоныя нашчадкі падтрымлівалі парк у належным стане, аднак пасля закінулі.
У пачатку ХХ ст. частку Цэтнэрыўкі плошчай 4,5 га выкупіў урад для батанічнага саду Львоўскага ўніверсітэта, затым яго тэрыторыя была павялічана да 16,5 га. Актыўная праца па добраўпарадкаванні саду праводзілася пад кіраўніцтвам прафесара С. Кульчыцкага ў 1920-х гг. У 1927 г. быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. У 1970-х гг. пабудавалі аранжарэйны комплекс.
Ад батанічнага саду ўніверсітэта да вул. Лычакіўскай пралягае вул. Чэрэмшыны (ранейшая вул. Цэтнэрыўка), на якой захавалася некалькі цікавых дамоў. Тапонім Цэтнэрыўка захаваўся ў назве вуліцы, якая размешчана на поўдзень ад стадыёна Львоўскага ўніверсітэта фізічнай культуры. Цотная частка вул. Цэтнэрыўка забудавана віламі 1910-1930 гг. Сярод іх - дом №18, які пабудаваў для сябе ў 1930 г. вядомы ў даваенным Львове архітэктар У. Дэрдацкі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»