Цюркскі каганат
Цюркскі каганат — дзяржава племяннога саюза цюркаў у 552—745 гг. на тэрыторыі Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Паўночнага Кітая.
Гістарычная дзяржава | |
Цюркскі каганат | |
---|---|
стар. цюрк.: 𐱅𐰇𐰼𐰜 | |
551 — 603
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | Middle Chinese[d] |
Афіцыйная мова | Old Turkic[d], Sogdian[d] і Ruan-ruan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На чале дзяржавы стаяў каган. У 545 г. цюркі разграмілі уйгурскія плямёны, у 551 — жужанаў. У 555 годзе пад уладай цюркаў былі ўсе народы Цэнтральнай Азіі, у тым ліку кідані ў Заходняй Маньчжурыі і енісейскія кіргізы. У 560-я гады яны перамаглі дзяржаву Эфталітаў, у 570-я гады ў залежнасць ад Цюркскага каганата трапілі паўночнакітайскія дзяржавы Чжоў і Цы. У саюзе з Візантыяй Цюркскі каганат пачаў вайну супраць Ірана за кантроль над Вялікім шаўковым шляхам; у 571 годзе мяжа паміж імі праходзіла па р. Амудар’я, а ў 588—589 да каганата далучаны і некаторыя вобласці на заходнім беразе Амудар’і. У 576 г. цюркі захапілі Баспор (Керч), у 581 г. узялі ў аблогу Херсанес Таўрычаскі. У канцы VI ст. з-за міжусобіц і палітычнага крызісу Цюркскі каганат распаўся на ўсходнюю (цэнтральнаазіяцкую) і заходнюю (сярэднеазіяцкую) часткі. Асноўныя землі Заходняга Цюркскага каганата ў 658—659 акупіраваны кітайскімі войскамі. У 704 г. Заходні Цюркскі каганат вызваліўся ад кітайскай залежнасці, але напады суседзяў і ўнутраныя супярэчнасці прывялі яго да гібелі ў 740. Усходні Цюркскі каганат у 609—619 аднавіў свой уплыў у Цэнтральнай Азіі, але пасля паражэння ў 630 г. у вайне трапіў у залежнасць ад Кітая. У 691—716 на кароткі час ён пашырыў сваю тэрыторыю ад Маньчжурыі да Сырдар’і; цюркскія атрады дайшлі да Самарканда. У 712—713 гг. ён пацярпеў паражэнне ў бітвах з арабамі. Усходні Цюркскі каганат распаўся на ўдзельныя княствы, а на яго месцы ўзнік Уйгурскі каганат (745—840).