Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў
Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў (12 снежня 1919, в. Агародня, Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 11 кастрычніка 2005, г. Баранавічы) — заслужаны будаўнік БССР (1965), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 2005 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года жыў у г. Баранавічы. У 1949—1980 гадах працаваў на будаўніцтве прамысловых аб’ектаў і жылых дамоў горада. Быў тынкоўшчыкам, брыгадзірам каменшчыкаў баранавіцкага будаўнічага трэсту № 25.
За шматгадовую працу ў 1965 годзе прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». У 1966 годзе за поспехі ў выкананні планавых заданнняў па капітальнаму будаўніцтву прысвоенна званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі[1].
Зноскі