Цімафей Піліпавіч Крошынскі
Цімафей Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1543) — акольнічы смаленскі[1].
Цімафей Піліпавіч Крошынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | каля 1543 | ||||||
Бацька | Піліп Крошынскі[d] | ||||||
Дзеці | Іван Цімафеевіч Крошынскі[d] |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з княжацкага роду Крошынскіх герба «Ліхтар». Другі сын Піліпа Крошынскага[1].
У 1514 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў пажыццёвае валоданне Раканцішкі ў Жамойці, якія пазней разам з іншымі жамойцкімі маёнткамі сталі асноўнымі ўладаннямі яго нашчадкаў[1].
Меў сына Івана Цімафеевіча Крошынскага (? — каля 1570), намесніка ўпіцкага, браслаўскага[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
ЛітаратураПравіць
- Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.