Крошынскія

вялікалітоўскі княжацкі род

Крошынскія — вялікалітоўскі княжацкі род.

Гісторыя правіць

Напэўна, галіна смаленскіх або чарнігаўскіх князёў Рурыкавічаў. Ужывалі герб, у геральдычных творах XVI—XVII ст. называны «Ліхтар», магчыма, мадыфікацыю трызуба Рурыкавічаў. Першы вядомы прадстаўнік роду князь Іван Раманавіч згадваецца ў 1446—1450 гадах. У 2-й палове XV ст. некалькі князёў Крошынскіх мелі вотчыны на ўсходзе Смаленскай зямлі, занятыя ў 1487 годзе войскамі вялікага князя маскоўскага Івана III. Узамен князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) атрымаў ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1503 годзе «двор» Дубна ў Гарадзенскім павеце да часу вызвалення смаленскіх уладанняў.

Адна з галін роду згасла ў 1561 годзе, другая жыла ў Літве і Жамойці да канца XVII ст.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

Літаратура правіць