Адкрыць галоўнае меню

Ціха Браге[8] (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Браге — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.

Ціха Браге
дацк.: Tyge Ottesen Brahe
Tycho Brahe.JPG
Дата нараджэння 14 снежня 1546[1][2] ці 14 снежня 1546(1546-12-14)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1601(1601-10-24)[5][1][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Otte Brahe[d]
Маці: Beate Clausdatter Bille[d]
Дзеці: Sidsel Brahe[d]
Род дзейнасці астраном, пісьменнік, аўтабіёграф, паэт, астролаг, алхімік
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Сімон Марый
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Ціха Браге на Вікісховішчы

Ціха Браге валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.

У сваёй абсерваторыі Ціха Браге назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.

Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Браге распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.

Ціха Браге лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Браге было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 4,0 4,1 4,2 Berry A. A Short History of AstronomyJohn Murray, 1898.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  8. Напісанне Браге (Brahe) Ціха паводле БЭ у 18 т. -- Т.3. -- С. 227.

ЛітаратураПравіць

  • Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. — Мн., 2013.
  • Белый Ю. Тихо Брагэ // на pawet.net

СпасылкіПравіць