Ціхмянаўская вышыня (мемарыяльны комплекс)
Мемарыяльны комплекс «Ціхмянаўская вышыня» — помнік на вышыні імя Леаніда Паўлавіча Ціхмянава каля вёскі Осіпенкі, Віцебская вобласць. Узведзены за 400 м ад вескі, каля дарогі на в. Касцяёва.
Мемарыяльны комплекс «Ціхмянаўская вышыня» | |
Ціхмянаўская вышыня | |
---|---|
54°52′07″ пн. ш. 30°33′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Осіпенкі |
Скульптар | Азат Нікагосавіч Тарасян |
Архітэктар | Зоя Іванаўна Озерава |
Дата пабудовы | 1973 |
Гісторыя
правіцьУ лютым 1944 года 38 воінаў-мінамётчыкаў занялі пазіцыю на безыменнай вышыні на беразе ракі Чарніца і на працягу 14 гадзін адбівалі атакі праціўніка, які меў 20-разовую перавагу. Калі падаспела падмацаванне, усе абаронцы вышыні былі параненыя. Восем з іх загінулі. За гэты подзвіг камсоргу мінамётнай батарэі 18-гадоваму Сяргею Багамолаву і яго камандзіру Леаніду Ціхмянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З тых часоў вышыня мае назву Ціхмянаўскай.
Помнік
правіцьУ 1973 годзе на вышыні, якой прысвоена імя Л. П. Ціхмянава, пастаўлены помнік (скульптар А. Тарасян, архітэктар З. Озерава). На паўкруглай стэле размешчаны барэльефныя выявы 6 савецкіх воінаў і партызан з аўтаматамі. Стэла ўвянчана 6 штыкамі-абеліскамі. Выявы твараў і рук вырашаны ў абагульненай форме. Пляцоўка, на якой пастаўлены помнік, мае форму паўкруга, выкладзена бетоннымі плітамі. На ёй устаноўлены мінамёт.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кошалеў, М. К. Помнік на вышыні імя Ціхмянава / М. К. Кошалеў, В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 291.