Чакалін

горад у Расіі

Чакалін (руск.: Чека́лин) — горад у Сувораўскім раёне Тульскай вобласці Расіі, утварае гарадское паселішча «горад Чакалін».

Чакалін
руск.: Чекалин
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1565
Вышыня цэнтра
190 м
Насельніцтва
  • 935 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48763
Паштовыя індэксы
301414
Афіцыйны сайт
chekalin.tulobl.ru (руск.)
Чакалін на карце Расіі
Чакалін (Расія)
Чакалін
Чакалін (Расія)
Чакалін

Геаграфія

правіць

Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 102 км ад Тулы, за 16 км ад Суворава, за 30 км ад Перамышлі, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Чакалін (з 2009 года не дзейнічае).

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1565 годзе як сяло Ліхвін. З 1746 года — горад Ліхвін. У 1944 годзе перайменаваны ў Чакалін па прозвішчы камсамольца-разведчыка А. П. Чакаліна, пакаранага нямецкімі акупантамі ў гэтым горадзе.

Насельніцтва 

правіць

Насельніцтва Чакаліна — 866 чал. (2021). Паводле дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2020 года, на 1 кастрычніка 2021 года па колькасці насельніцтва горад знаходзіўся на 1116-м месцы з 1117 гарадоў Расійскай Федэрацыі. Другі па маланаселенасці горад пасля Верхаянска.

Зноскі

Спасылкі

правіць