Чарлз (Чак) Клоўз (англ.: Chuck Close), поўнае імя Чарлз Томас Клоўз (англ.: Charles Thomas Close; 5 ліпеня 1940, Манро, штат Вашынгтон — 19 жніўня 2021) — амерыканскі мастак, прадстаўнік фотарэалізму.

Чак Клоўз
англ.: Chuck Close
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні англ.: Charles Thomas Close
Дата нараджэння 5 ліпеня 1940(1940-07-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2021(2021-08-16)[6][5] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Sienna Shields[d]
Род дзейнасці мастак, фатограф, рысавальнік, графік, мастак-гравёр, калажыст, архітэктурны чарцёжнік
Месца працы
Жанр партрэт[8][9], ню[9] і аўтапартрэт[9]
Вучоба
Мастацкі кірунак сучаснае мастацтва[d][10]
Член у
Узнагароды
Сайт chuckclose.com(англ.) 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Вашынгтонскім універсітэце (бакалаўр) і Ельскім універсітэце (магістр). Па прафесіі настаўнік, Ч. Клоўз большую частку свайго жыцця прысвяціў жывапісу. Чарлз усё жыццё пакутаваў цяжкай празапагназіяй, але сам ён лічыў, што менавіта гэты разлад адыграў вырашальную ролю ў фармаванні яго як мастака. Пачынаючы з 1960-х гадоў, пры дапамозе фатаграфіі, ён стварае свае буйнафарматныя палотны — на палатне акрылавымі фарбамі. Да 1980 года ім было зроблена больш за 100 прац. У 1969 годзе карціны Ч. Клоўза прадстаўлены на біенале ў музеі Амерыканскага мастацтва Уітні ў Нью-Ёрку, у 1970 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастака. У 1973 годзе яго палотны ўпершыню выстаўлены ў нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва.

У 1988 годзе, у выніку пашкоджання пазваночніка, мастак аказаўся паралізаваным, аднак працягваў маляваць.

У 2000 годзе яму прысуджаецца Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў.

У 2008 годзе Дзяржаўны Эрмітаж у рамках праекта «Эрмітаж 20/21» падрыхтаваў персанальную выстаўку Чака Клоўза, якая была адкрыта ў прысутнасці аўтара.

Зноскі