Чалавек, мядзведзь, лось і воўк

Чалавек, мядзведзь, лось і воўк — бытавая беларуская народная казка. Запісана Эмай Дмахоўскай у вёсцы Ужынец Рэчыцкага павета, з дыялектнымі асаблівасцямі, якія былі характэрныя дзеля гэтага рыгіёну.

Сюжэт правіць

Чалавек сустракае ў лесе мядзведзя, лася і ваўка, якія хочуць яго забіць. Воўк спрабуе адгаварыць сяброў, папярэджваючы, што чалавек усіх пераможа сваім розумам. Зацікавіўшыся, звяры патрабуюць чалавека паказаць свой розум. Але той кажа, што забыў розум дома і трэба за ім наведацца ў вёску. Воўк пагаджаецца суправаджаць чалавека. Дабраўшыся да хаты, чалавек прычапіў ваўку на шыю жарніцу са словамі: «Ото мой розум — несі». Воўк пабег праз лес, але ўпаў у ваду і ўтапіўся пад цяжкасцю жарніцы. Чалавек вяртаецца да лася і мядзведзя, супакоіўшы іх, што воўк хутка прыбудзе з розумам. Лось кладзецца спаць, а чалавек частуе мядзведзя каўбасоў. Мядзведзю спадабалася — ён просіць яшчэ. Чалавек прапануе яму разадраць лася і нарабіць з яго каўбасы. Мядзведзь разрывае лася, а потым чалавек прывязвае мядзведзя да дрэва — нібыта дзеля таго, каб не з’еў мяса, пакуль будзе рабіцца каўбаса. Даверлівы мядзведзь пагаджаецца. А чалавек знаходзіць палку, забівае прывязанага мядзведзя, забірае яго скуру і ласінае мяса.

Літаратура правіць

Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.