Чалавек супраць пчалы

«Чалавек супраць пчалы» (англ.: Man vs. Bee) — брытанскі камедыйны тэлесерыял, створаны і напісаны Роўэнам Аткінсанам і Уільямам Дэвісам. Прэм’ера серыяла адбылася на сэрвісе Netflix 24 чэрвеня 2022 года.

Чалавек супраць пчалы
Жанр кінакамедыя
Стваральнік Роўэн Аткінсан і William Davies[d]
У ролях
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 9
Трансляцыя
Тэлеканал Netflix
На экранах 24 чэрвеня 2022[1] — 24 чэрвеня 2022
Спасылкі
IMDb ID 13640670

Апісанне

правіць

Ёсць меркаванне, што сапраўдная камедыя — гэта трагедыя плюс час. Але стваральнікі «Чалавека супраць пчалы» даюць больш эфектыўную формулу: рэчы плюс ідыёт. Серыял з такім жа поспехам можна было б назваць «Чалавек супраць дома» ці «Чалавек супраць сябе». Героя Аткінсана звольнілі з супермаркета пасля «канфлікту» з вазком для прадуктаў, а з офіса — пасля «сваркі» са шрэдарам. Наўрад ці гэты мужчына — ідэальны кандыдат, каб даглядаць за домам з галасавымі сістэмамі бяспекі, інструкцыя да якога такая тоўстая, што ёй самой можна змагацца з пчоламі.

«Чалавек супраць пчалы» — гэта вясёлы серыял, ад якога можа атрымаць асалоду ўся сям’я. Роўэн Аткінсан — чалавек, які зарэкамендаваў сябе як камедыйны акцёр, і ў ролі Трэвара Бінглі ён вас не расчаруе. Магчыма, сам серыял можа здавацца трохі хаатычным, але заканчэнне вас прыемна здзівіць.

Стужка часам выглядае трохі дурной і дзіцячай, але, магчыма, у гэтым і ёсць яе сутнасць. «Чалавек супраць пчалы» — не той твор, які трэба падрабязна аналізаваць, гэта хутчэй проста эксцэнтрычная камедыя, якая часам можа не мець аніякага сэнсу, але пры гэтым забаўляе і не нясе шкоды гледачам.

У цэнтры гісторыі — Трэвар Бінглі (Аткінсан), новы супрацоўнік кампаніі House Sitter Deluxe. Ён даглядае за шыкоўнай вілай, абстаўленай каштоўнымі творамі мастацтва і найлепшай тэхнікай, пакуль гаспадары вілы знаходзяцца ў ад’ездзе. Падчас такой адказнай працы ў Трэвара ўзнікае праблема: у дом залятае пчала, якая перашкаджае мужчыне спакойна выконваць свае абавязкі.

Трэвар не здаецца і спрабуе пазбавіцца ад пчалы. Ён хавае яе пад стакан, стараецца выгнаць на вуліцу і робіць шмат іншага, што шкодзіць не пчале, а хатнім жывёлам, маёмасці і каштоўным рэчам. У той жа час гэтая праца — адзіная магчымасць для Трэвара вывезці сваю дачку на адпачынак. Хто ж пераможа ў бітве чалавека ды пчалы[2]?

Зноскі