Правіцелі Чандэла — клан, роднасны раджпутам і гуджарам, які правіў у цэнтральнай Індыі ў IX—XIII стагоддзях. Дынастыя вядома ў індыйскай гісторыі тым, што спыніла ўварванне мусульманскай арміі Махмуда Газневі і стварыла надзвычайныя храмы з вытанчанай скульптурай у сваёй сталіцы Кхаджураха.

Чандэла
Краіна Індыя
Заснавальнік Нанука
Апошні кіраўнік Від'ядхара
Год заснавання IX стагоддзе н. э.
Спыненне роду XIII стагоддзе н. э.

Гісторыя дынастыі правіць

Генеалогію дынастыі магчыма апісаць дзякуючы захаваўшымся надпісам: на 65 камянях і шматлікіх гліняных таблічках. Яны былі знойдзены на тэрыторыі праўлення дынастыі, у гарадах Кхаджураха, Махоба  (руск.), Каліняр, Адж'ягарх і іншых

Дынастыя Чандэла правіла ў сярэдняй Індыі з IX па XIII стагоддзі нашай эры. Згодна з легендай, Чандэла належалі да раджпуцкага клана Месяца, які з'явіўся з ахвярнага агню на гары Абу  (руск.), запаленага вялікім рышы  (руск.) Васіштхай  (руск.). Згодна з легендай, яны захапілі форт Маньягарх (знаходзіцца на ўзгорку ў 19 ка на поўдзень ад Кхаджураха), які назвалі ў гонар сямейнага боства Манья-дэві. Раннія правіцелі Чандэла былі васаламі імперыі Праціхара  (руск.), але паступова яны ўмацавалі свае пазіцыі, захапіўшы аднаасобную ўладу і адмовіліся ад апякунства Гуджара-Праціхара.

Чандэла былі вялікімі апекунамі мастацтваў і архітэктуры. На захопленых тэрыторыях, у гарадах Махоба, Каліняр, Адж'ягарх, яны будавалі храмы, палацы, вадаёмы. Пабудовы эпохі Чандэла былі таксама знойдзены ў Дадхаае, Чандпуры, Мандапуры, Дэагархе  (руск.), у наваколлях Джхансі  (руск.).

Але ніводны з гэтых гарадоў нельга параўнаць з хараством Кхаджураха — сталіцы дзяржавы Чандэла. Тут было шмат вадаёмаў і высокіх храмаў, якія да гэтага часу вылучаюцца скульптурнай вытанчанасцю і архітэктурнай веліччу.

Вядомыя правіцелі правіць

Першага вядомага прынца Чандэла звалі Харша. Ён спыніў уварванне Раштракутаў  (руск.) на Дэканскае пласкагор’е. За гэта Гуджара-Праціхары далі ім вялікі надзел зямлі ў раёне Кхаджураха ў 917 годзе.

Яго сын і паслядоўнік Ясаварман працягваў абараняць свае землі ад Раштракутаў і Палаў  (руск.) на ўсходзе Індыі. Згодна с захаваўшыміся апісаннямі ён пабудаваў у перыяд 930—50 гадоў храм Вішну і храм Лакшмана ў Кхаджураха. Дадзеныя храмы, акрамя рэлігійнага значэння павялічвалі моц і прэстыж дынастыі Чандэла. Ясаварман памер у 954 годзе.

Паслядоўнік Ясаврмана, яго сын Дханга (954—1002) падчас свайго доўгага і плённага праўлення адмовіўся ад апякунства Праціхара. Ён стварыў самую моцную на той момант дзяржаву ў цэнтральнай Індыі. Яго тэрыторыі распасціраліся ад Вадзішы да Гваліёра  (руск.) і ад Варанасі да Нармана.

Дханга быў магутным каралём і таленавітым заваёўнікам, а таксама любіў мастацтвы і архітэктуру. За час яго праўлення былі пабудаваны два храмы — Вішнаватх і Паршванатх.

Сын Дхангі — пераемнік Ганда абраў міралюбівы курс праўлення (1002—17). У гэты перыяд былі ўзведзены храм Джагадамбхі і храм у гонар бога Сур'і Чхітрагупта, абодва адносяцца да заходняй групы храмаў.

Пры Від'ядхары, сыне і пераемніку Гангі, дынастыя знаходзілася ў зеніце славы і багацця. Від'ядхара перамог не толькі арміі імперый Калачуры і Парамары, дзвюх самых моцных дзяржаў у цэнтральнай Індыі ў той перыяд, але таксама даў адпор знешняму заваёўніку Махмуду Газневі ў 1019 і 1922 гадах. Ён працягваў традыцыі пышнай храмавай архітэктуры. У час яго праўлення быў пабудаваны храм Кандар'я-Махадэві — самы вялікі, грандыёзны і велічны ў Кхаджураха.

Заняпад дынастыі правіць

Пасля смерці Від'яхара дынастыя Чандэла перажывала заняпад. Гэтаму спрыялі напады воінаў імперыі Калачураў і мусульманскіх захопнікаў. Рэлігійная сталіца — Кхаджураха шмат у чым страціла сваё значэнне. Апошнія правіцелі больш засяроджваліся на будаўніцтве фортаў, хаця храмы працягвалі ўзводзіць да XII стагоддзя.

Наступныя правіцелі імкнуліся адпавядаць пышнасці храма Кандар'я-Махадэваі і ўзводзілі меншыя па памеру але не менш вытанчаныя будынкі, такія храмы як Вамана, Адзінатха, Джавары, Чхатурбхуя і Дуладэа. Апошні датуецца першай паловай XII стагоддзя.

У 1335 годзе Кхаджураха апісаў вядомы арабскі падарожнік Ібн Батута, што пацвярджае яго значнасць і славу. Горад працягваў заставацца рэлігійнай сталіцай да апошніх дзён дынастыі Чандэла.

Літаратура правіць

  • Word Heritage Series:KHAJURAHO. Based on the rext Ktishna Deva. Published by ASI. New Delhi. 2002. — 98 c.
  • H. Goetz: Geschichte Indiens, Stuttgart 1962
  • Radhey Shyam Chaurasia, History of Ancient India^ Earliest Times to 1000 A. D.