Чаплыгін

горад у Ліпецкай вобласці Расіі

Чаплыгін (руск.: Чаплыгин) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 13,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1638 годзе.

Горад
Чаплыгін
руск.: Чаплыгин
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1638
Горад з
Плошча
11 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
13 009[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
47475
Паштовы індэкс
399900
Аўтамабільны код
48
Чаплыгін на карце Расіі ±
Чаплыгін (Расія)
Чаплыгін
Чаплыгін (Ліпецкая вобласць)
Чаплыгін

Размяшчэнне

правіць

Горад размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ліпецкай вобласці, недалёка ад мяжы з Разанскай вобласцю, пры зліцці рэк Станавая Раса і Ягадная Раса (басейн Дона), за 85 км ад Ліпецка.

Прамысловасць

правіць

Асноўную долю займае харчовая прамысловасць, яна прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Чаплыгінмалако», ТАА «Ліпецкі мукамольны завод», ААТ «Чаплыгінскі крухмальны завод» (уваходзіць у групу кампаній «Амілка»), ТАА «Хлебакамбінат». Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы размешчаны на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская». На яе тэрыторыі размешчаны завод водазапорнай арматуры аўстрыйскай кампаніі Гаўлэ, завод нямецкага вытворцы машын Ропа, завод па вытворчасці крапежных вырабаў індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Тарасава, завод па зборцы і рамонту нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі кампаніі Горш, завод па вытворчасці сістэм кропельнага арашэння ЗАТ «Новае стагоддзе агратэхналогій».

Транспарт

правіць

Чаплыгін называюць «паўночнай брамай» Ліпецкай вобласці. Ад горада да трасы М6 «Каспій» — усяго 20 км. Чыгуначная станцыя Раненбург — чыгуначны вузел Паўднёва-Усходняй чыгункі; адсюль ідуць напрамкі на Маскву, на Мічурынск і Ялец. Гарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, легкавымі таксі, а з лета 2012 года таксама маршрутнымі таксі.

Славутасці

правіць

Чаплыгінцы беражліва ставяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Захаванасць забудовы XVIII—XIX стагоддзяў дасягае 60 %. На тэрыторыі горада знаходзяцца 52 помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Да цікавых мясцінаў горада і раёна адносяцца:

  • Дзеючы Траецкі сабор (1818 г.)
  • Царква Ушэсця (канец XVIII ст.)
  • Мікольская царква (1858 г.)
  • Успенская могілкавая царква (1831 г.) у стылі позняга класіцызму
  • Храм у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (1848—1855 гг.)
  • Палац Меншыкава

Акрамя царкоўнай архітэктуры, ёсць будынкі мужчынскай і жаночай гімназій, духоўнага вучылішча, жылыя купецкія дамы. Адноўлены дом А. Д. Меншыкава; цяпер у ім размешчаны раённы краязнаўчы музей. У рамках святкавання 375-годдзя горада ў Чаплыгіне завяршыліся работы па будаўніцтве адзінага на тэрыторыі Расіі коннага помніка Пятру I і А. Д. Меншыкаву.

Здымкі старога Чаплыгіна

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі