Чаплыгінскі раён

муніцыпальны раён у Ліпецкай вобласці Расіі

Чаплыгінскі раён (руск.: Чаплыгинский район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Ліпецкай вобласці Расіі. Раённая ўправа — горад Чаплыгін.

Чаплыгінскі раён
руск.: Чаплыгинский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус Раён
Уваходзіць у Цэнтральная федэральная акруга
Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтр Чаплыгін
Найбуйнейшы горад Чаплыгін
Дата ўтварэння 6 студзеня 1954
Кіраўнік Мікалай Клімаў
Афіцыйная мова руская
Насельніцтва (2015) 30 910
Шчыльнасць 20,34 чал./км²
Плошча 1 520 км²
Чаплыгінскі раён на карце
Часавы пояс GMT +4
Код аўтам. нумароў 48
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Плошча раёна 1490 км². Раён мяжуе з Разанскай і Тамбоўскай абласцямі, а таксама з Леў-талстоўскай і Даброўскі раёнамі Ліпецкай вобласці. Асноўныя рэкі - Станавая раса, Ранава.

Гісторыя правіць

Раненбургскі раён утвораны 30 ліпеня 1928 года ў складзе Цэнтральна-Чернозёмнай вобласці (да 1930 уваходзіў у Казлоўскую акругу). Пасля падзела вобласці 31 снежня 1934 года ўвайшоў у склад Варонежскай. 20 кастрычніка 1933 года Прэзідыум УЦВК пастанавіў «Пералічыць Люблінскі і Зыкоўскі сельсаветы Леў-талстоўскага раёна ў Раненбургскі раён» 26 верасня 1937 года — уключаны ў ізноў створаную Разанскую вобласць. У 1948 годзе перайменаваны ў Чаплыгінскі раён. Пасля стварэння 6 студзеня 1954 года Ліпецкай вобласці уключаны ў яе склад. 4 ліпеня 1956 года ў склад Чаплыгінскага раёна ўключана частка скасаванага Калыбельскага раёна. 1 лютага 1963 таксама скасаваны Траекураўскі раён увайшоў у Чаплыгінскі.

Гаспадарка правіць

30 снежня 2006 года на тэрыторыі раёна створана спецыяльная эканамічная зона рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская», у сувязі з чым у Чаплыгінскім раёне чакаўся прамысловы бум. Вялікія надзеі раёна былі звязаны з унікальным горна-абагачальным камбінатам, які быў пабудаваны каля вёскі Урусава. Аднак, на момант пачатку 2015г., практычна не функцыянуе (каля трох гадоў). Сумесна з аўстрыйскай фірмай "HAWLE" быў пабудаваны невялікі цэх па вытворчасці запорных канструкцый. Іншая новабудоўля - маленькі кітайскі заводзік па вытворчасці поліэтыленавых шлангаў для кропельнага паліву.

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць шашы, а таксама магістраль, якая выходзіць на магістраль Масква - Валгаград. У Чаплыгіне знаходзіцца буйны чыгуначны вузел — зупынка Раненбург.

Спасылкі правіць