Танежыцкі сельсавет

(Пасля перасылкі з Чапліцкі сельсавет)

Тане́жыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна (да 1959 года — Чырвонаслабодскага раёна) Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Танежыцы.

Танежыцкі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Слуцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Танежыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 1959

Створаны 20 жніўня 1924 года як Чапліцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Чапліцы, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу ў 1938 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Танежыцкі, а цэнтр перанесены ў вёску Танежыцы[1].

Падчас скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава былі перададзены ў склад Старобінскага раёна; вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы і пасёлак Чапліцы засталіся ў Танежыцкім сельсавеце і разам з ім увайшлі ў склад Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Малышэвіцкага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).