Чаркасова (Аршанскі раён)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Чаркасо́ва[1] (трансліт.: Čarkasova, руск.: Черкасово) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Межаўскага сельсавета.
Вёска
Чаркасова
|
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1644 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].
Да 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Межаўскага сельсавета[3], да 15 мая 1981 года — у склад Малотынскага сельсавета[4].
Інфармацыя для турыстаў
правіцьНа левым беразе ракі Пачаліца каля вёскі маецца археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага века і ранняга сярэдневякоўя[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 488
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
- ↑ Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 212. — 599 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх