Чарлз Грэм «Чарлі» Адам (англ.: Charles Graham «Charlie» Adam; нар. 10 снежня 1985, Данды, Шатландыя) — шатландскі футбаліст, цэнтральны або левы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Шатландыі (2007—2015).

Футбол
Чарлі Адам
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Чарлз Грэм Адам
Нарадзіўся 10 снежня 1985(1985-12-10)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Шатландыя
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1999—2000 Шатландыя Данды
2000—2004 Шатландыя Рэйнджэрс
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2009 Шатландыя Рэйнджэрс 60 (13)
2004—2005   Шатландыя Рос Каўнці 10 (2)
2005—2006   Шатландыя Сент-Мірэн 29 (5)
2009   Англія Блэкпул 13 (2)
2009—2011 Англія Блэкпул 78 (28)
2011—2012 Англія Ліверпул 28 (2)
2012—2019 Англія Сток Сіці 156 (19)
2019—2020 Англія Рэдынг 21 (0)
2020—2022 Шатландыя Данды 49 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Шатландыя Шатландыя (да 21) 3 (0)
2006—2007 Шатландыя Шатландыя B 3 (0)
2007—2015 Шатландыя Шатландыя 26 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прайшоў футбольную акадэмію «Рэйнджэрс», але напачатку кар’еры шмат часу правёў у арэндах. Месца ў асноўным складзе атрымаў толькі пры Полі Ле Гуэне і Уолтэры Сміце. Разам з шатландскім клубам удзельнічаў у фінале Кубка УЕФА ў 2008 годзе. У «Блэкпуле» выступаў з 2009 года па 2011 года, а пасля паніжэння клуба ў рангу перайшоў у «Ліверпул». З 2012 па 2019 год быў іграком «Сток Сіці», а ў жніўні 2019 года далучыўся да «Рэдынга», які пакінуў па заканчэнні сезона 2019/20.

У верасні 2020 года перайшоў у «Данды». У маі 2022 года пакінуў клуб па заканчэнні кантракта, а ў верасні 2022 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры і пачаў працаваць у структуры «Бернлі».

Крыніцы правіць

  1. CHARLIE ADAM // Argentine Soccer Database
  2. Charlie Adam // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Спасылкі правіць